Масарык і яго погляд на беларускую праблему пасля Першай сусветнай вайны

Abstract

Адзначана, што пазіцыя першага прэзідэнта Чэхаславакіі Томаша Гарыга Масарыка па беларускім пытанні адносіцца да тэм, якія мала распрацаваны да гэтага часу. У працах Т. Г. Масарыка прысутнічаюць толькі яго адзінкавыя выказванні пра беларусаў і па беларускім пытанні, больш ясна пункт гледжання ён выразіў у лісце да чэхаславацкага міністра замежных спраў Эдварда Бенеша ад 30 красавіка 1919 г. На падставе даступных дакументаў выяўлена, што, згодна з канцэпцыяй Т. Г. Масарыка, беларусы з’яўлялiся састаўной часткай рускага народа (як, напрыклад, і ўкраінцы), аднак падобным чынам ён адносіўся і да славян іншай этнічнай прыналежнасці, напрыклад, казаў пра чэхаславацкі і югаслаўскі народы. Зроблена назiранне, згодна з якiм Беларускую Народную Рэспубліку (БНР) прэзiдэнт Чэхаславакii разглядаў як часовае ўтварэнне, хоць Антона Луцкевіча, прэзідэнта БНР, ён прыняў у Празе ў 1919 г., абмеркаваўшы актуальныя праблемы беларусаў (беларускага руху). А. Луцкевіч, у сваю чаргу, аўдыенцыю ў Т. Г. Масарыка ўспрыняў вельмі пазітыўна, таму што яна азначала падтрымку ў перамовах у Парыжы, дзе А. Луцкевiч сярод iншага сустрэўся з Э. Бенешам.

Authors and Affiliations

Петр Калета

Keywords

Related Articles

Study of the Soviet artistic culture in the system of the West German sovietology (1945–1990)

The article envisages place and role of the Soviet cultural studies in the system of the West German Ostforschung in the period of 1945–1990. The paper concludes that attention towards the phenomena of the socialist cult...

Взаимодействие левых партий Франции в 1980–90-х гг.: трудности на пути сближения

Рассматривается эволюция отношений между левыми партиями Франции в 1980–90-е гг. в контексте их политических стратегий. Показаны причины обострения соперничества в левом лагере в 1980-е гг. Определены...

Астрономическая терминология в литературе Великого княжества Литовского XV–XVII вв.

Исследуется проблема развития астрономической терминологии в литературе Великого княжества Литовского в XV–XVII вв. Установлено, что в изучаемый период она была представлена как оригинальными, так и заимствованными терми...

Download PDF file
  • EP ID EP616403
  • DOI -
  • Views 78
  • Downloads 0

How To Cite

Петр Калета (2018). Масарык і яго погляд на беларускую праблему пасля Першай сусветнай вайны. Журнал Белорусского государственного университета. История, 0(3), 17-22. https://www.europub.co.uk/articles/-A-616403