«Перыферыйныя» цудатворныя іконы Кіева-Пячэрскай лаўры (канец XVIII – пачатак ХХ ст.): сацыяльны аспект

Abstract

Аналізуецца маладаследаваная праблема ўдзелу насельнікаў Успенскай Кіева-Пячэрскай лаўры ў сацыяльных узаемадзеяннях, звязаных з «перыферыйнымі» цудатворнымі іконамі (канец XVIII – пачатак ХХ ст.). Выказаны меркаванні аб тым, што рашэнне гэтай праблемы дасць магчымасць пашырыць веды аб жывых праявах рэлігійнасці і аб сацыяльных камунікацыях даінфармацыйнай эпохі. Галоўнымі крыніцамі выступаюць унутраныя манастырскія дакументы і запіскі падарожнікаў. Выкарыстоўваецца мікрагістарычны падыход, прынцып гістарызму, сінтэз, аналіз, параўнальна-гістарычны метад. Разглядаецца сітуацыя, пры якой цудатворныя іконы (разам з акладам) у Кіева-Пячэрскай лаўры ўспрымаліся як невербальныя крыніцы звестак аб яе асаблівым статусе, гэтым у значнай ступені была абумоўлена дзейнасць Духоўнага сабору, звязаная з абразамі. Сцвярджаецца, што для насельнікаў Кiева-Пячэрскай лаўры нармальнымі зʼяўляліся абставіны, пры якіх не надавалася роўнай увагі розным аб’ектам шанавання, нават у рамках даволі аднастайнай групы святынь. Зроблена назіранне, што даступныя крыніцы абмяжоўваюць магчымасці даследаваць узаемадзеянні браціі з «маўклівай большасцю» багамольцаў. Пастуліруецца перспектыўнасць параўнання бытавання «перыферыйных» абразоў Кіева-Пячэрскай лаўры і Байбузскай іконы, а таксама адкрытых для шанавання часціц мошчаў у падкантрольных ёй пустынях – Галасееўскай і Кітаеўскай.

Authors and Affiliations

Антонина Анатольевна Кизлова

Keywords

Related Articles

Сталинская эпоха: особенности формирования ГУЛАГа

Рассматриваются идеология и экономика подневольного труда в советском ГУЛАГе (Главном управлении лагерей и мест заключения; затем – Главном управлении исправительно-трудовых лагерей). Показано формирование структуры ГУЛА...

To the question of historicity of Ancient Indian texts (the case of Rigveda)

The present paper touches one of the most ancient of all known for today (at least, what one can read) Indian monuments – the Rigveda. Its historicity is one of the fundamental problems of modern science, and it is...

Брестский отдел Русского народного союза имени Михаила Архангела: создание и деятельность

Исследуется история возникновения и организационного становления Брестского уездного отдела Русского народного союза имени Михаила Архангела – одной из крупнейших и влиятельных общероссийских правомонархических партий це...

Download PDF file
  • EP ID EP616339
  • DOI -
  • Views 355
  • Downloads 0

How To Cite

Антонина Анатольевна Кизлова (2018). «Перыферыйныя» цудатворныя іконы Кіева-Пячэрскай лаўры (канец XVIII – пачатак ХХ ст.): сацыяльны аспект. Журнал Белорусского государственного университета. История, 0(1), 33-40. https://www.europub.co.uk/articles/-A-616339