Узаемасувязі насельніцтва вяльбарскай, сармацкай і чарняхоўскай культур на тэрыторыі Заходняга Падолля ў другой чвэрці І тыс. н. э.
Journal Title: Журнал Белорусского государственного университета. История - Year 2018, Vol 0, Issue 3
Abstract
Разгледжаны праблемы германа-сармацкіх уздзеянняў на фарміраванне чарняхоўскай культуры Заходняга Падолля. Адзначана, што, нягледзячы на палітычнае дамінаванне гоцкага саюза (так званай Дзяржавы Германарыха), прышлыя вяльбарскія плямёны ў хуткім часе падвергліся працэсам культурнай асіміляцыі і ў асноўнай сваёй ма- се паступова сталі непрыметнымі ў поліэтнічным чарняхоўскім асяроддзі, стаўшы адным з яго кампанентаў. Аднак на тэрыторыі Валыні, а таксама ў паўночнай частцы Падольскага ўзвышша вяльбарскае насельніцтва ўсё ж здолела захаваць сваю ідэнтычнасць да канца познярымскага часу ў домабудаванні, ляпной керамічнай вытворчасці, элементах духоўнай культуры. Паказана, што значную ролю ў фарміраванні чарняхоўскай культуры Заходняга Падолля адыгралі сарматы, якія ў другой чвэрці І тыс. н. э. дасягнулі раёнаў Сярэдняга Днястра і яго левых прытокаў. Іх прысутнасць тут прасочана пры дапамозе аналiзу спецыфічных элементаў пахавальнай абраднасці на некаторых чарняхоўскіх могільніках, антрапалагічных даследаванняў, а таксама знаходак асобных прадметаў у вяльбарскіх і чарняхоўскіх пасяленнях. Вылучана асаблівасць даследуемага рэгіёна, якая заключаецца ў прысутнасцi на яго захадзе славянскага насельніцтва, вядомага пад назвай «Верхнеднястроўская лакальная група чарняхоўскай культуры». Германа-славянскія ўзаемаадносіны патрабуюць далейшага вывучэння, аднак даследаванні апошніх гадоў дазваляюць зрабіць здагадку пра існаванне ў Заходнім Пабужжы кантактнай зоны тыпу франціру, якая падзяляла тэрыторыі пражывання гэтых плямён.
Authors and Affiliations
Ярослав Иванович Онищук
Гужалоўскі А. А. Сексуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі: 1917–1929 гг.
Подолинский В. А. Представительство Великого княжества Литовского на Люблинском сейме 1569 года: участие в работе первого вального сейма Речи Посполитой
Склад, змяненне структуры і дзейнасць лобі англійскай Ост-Індскай кампаніі ў парламенце Вялікабрытаніі ў 1763–1813 гг.
На аснове створанай аўтарам базы даных, якая ўтрымлівае інфармацыю аб 838 асобах лобі англійскай Ост-Індскай кампаніі ў парламенце Вялікабрытаніі, з прымяненнем метадаў статыстычнага аналізу і аналізу статыстычных выбара...
Temushev V. N. On the Eastern border of the Grand Duchy of Lithuania. The middle of XIV – first half of XVI century. Tula : Kulikovo Pole, 2016. 328 p. : with the maps.
International scientific conference «1917 in the historical fates of Belarus»